Сустрэча з педагогамі Полацкага раёна

29 сакавіка 2022 г. у Краязнаўчым музеі Полацка прайшла сустрэча з педагогамі ўстаноў адукацыі Полацкага раёна ў рамках курсаў для педагагічных работнікаў «Арганізацыя турысцка-краязнаўчай работы праз ваенна-патрыятычнае выхаванне». Загадчык музея Ірына Пятроўна Воднева пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з экспазіцыяй музея і асноўнымі формамі работы, якія ён сёння прапануе навучэнцам 1-11-га класаў. Педагогі маглі не толькі атрымаць практычную параду па арганізацыі школьных музеяў і часовых выстаў, але і даведацца пра асаблівасці працы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

631