На шляху да юбілею Полацка

ДУК «Полацкi раённы Цэнтр культуры» у чарговы раз стаў арганiзатарам мерапрыемства ў межах тэматычнай праграмы «Памяць аб мiнулым i сучасным – дзеля будучынi», прысвечанай 1160-годдзю Полацка. Месцам правядзення сустрэчы з вяскоўцамі быў абраны Сiльнiцкi дом культуры. На мерапрыемства была запрошана Iрына Воднева, загадчык Краязнаўчага музея Полацка. Яна пазнаёмiла прысутных з асобнымi старонкамi жыцця Героя Савецкага Саюза Мiхаiла Сiльнiцкага, імя якога ўжо некалькi дзесяцігоддзяў носiць мясцовы калгас. Цiкавасць у жыхароў вёскi выклiкаў i аповед пра старажытныя скарбы на тэрыторыі Полаччыны. Падчас сустрэчы гучала шмат песен i добрых слоў аб людзях, якiя тут жылi i жывуць, якiя клапоцяцца аб сваёй вёсцы, захоўваючы памяць аб мінулым для будучых пакаленняў.

736