Яшчэ раз аб гісторыі радыё

9 лістапада 2021 г. у Краязнаўчым музеі Полацка для ўдзельнікаў праекта «Інстытут залатога ўзросту» Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў занятак «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». Прысутныя на ім не толькі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення радыё, але і змаглі ўспомніць мадэлі радыёл і радыёпрыёмнікаў, якія былі ў іх сем'ях больш за паўстагоддзя таму. А ўрыўкі з музычных твораў мінулых гадоў, якія прагучалі на занятку, выклікалі масу пазітыўных эмоцый не толькі ва ўдзельнікаў праекта, але і супрацоўнікаў музея.

703