Воркшоп «Музей вачыма юнага мастака»

Краязнаўчы музей Полацка даўно стаў пляцоўкай не толькі для цікавых сустрэч, але і інтэлектуальных гульняў школьнікаў. А з 9 лістапада на працягу месяца навучэнцы ДУА «Полацкая дзіцячая мастацкая школа» змогуць прыняць удзел у воркшопе «Музей вачыма юнага мастака», які будзе праходзіць у рамках праекта «Краязнаўчаму музею – 95!». Яго вынікі будуць прадстаўлены ў форме віртуальнай міні-выставы.

726