Моладзевая акцыя «Уключайся!»

Юбілейныя мерапрыемствы заўсёды пакідаюць незгладжальны след у памяці не толькі юбіляра, але і яго гасцей. Краязнаўчы музей Полацка запрашае ў госці ўсіх аматараў гісторыі для ўдзелу ў культурна-асветным праекце «Краязнаўчаму музею — 95!». З 3 лістапада на пляцоўцы музея стартуе моладзевая акцыя «Уключайся!». Навучэнцам школ і каледжаў будуць прапанаваны розныя квэсты і квізы па пастаяннай экспазіцыі музея. Менавіта ў такім фармаце юнакі і дзяўчаты змогуць убачыць самыя цікавыя экспанаты, пашырыць свой кругагляд і падзяліцца ўбачаным са сваімі сябрамі.

655