Праект «Краязнаўчаму музею — 95!»

У снежні 2021 г. Краязнаўчы музей Полацка святкуе сваё 95-годдзе. Юбілей — важная падзея ў гісторыі любой установы або прадпрыемства. Гэта не толькі спосаб падвядзення вынікаў пройдзенага шляху, але і магчымасць актывізаваць уласную дзейнасць, уключыць у яе як мага больш удзельнікаў. У сувязі з юбілеем супрацоўнікі музея прапануюць сваім наведвальнікам удзел з 2 лістапада па 26 снежня ў рэалізацыі культурна-асветніцкага праекта «Краязнаўчаму музею — 95!», які ўключае шэраг мерапрыемстваў:

  1. Дайджэст «Краязнаўчы музей на старонках перыядычнага друку» (2 лістапада – 2 снежня).
  2. Моладзевая акцыя «Уключайся!» (3 лістапада – 26 снежня).
  3. Суботнія відэалекцыі «У пошуках „примечательнейших” месцаў» (6, 13, 20 лістапада).
  4. Воркшоп «Музей вачыма юнага мастака» (9 лістапада – 9 снежня).
  5. Навуковая канферэнцыя «Краязнаўства: праблемы і перспектывы развіцця ў XXI ст.» (2 – 3 снежня).
  6. Відэасеансы «Магія музейнай вітрыны» (3, 9, 16, 23 снежня).
  7. Анлайн-гульня «Стужка часу. З гісторыі г. Полацка» (24 снежня).
657