Супрацоўнікі музея

Воднева Ирина Петровна

Воднева Ірына Пятроўна - загадчык філіяла. 

 

Навуковыя інтарэсы: гісторыя, краязнаўства, музейная педагогіка.

Кароткія звесткі: у 1997 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2013-2015 гг. прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Камунікацыя ў сферы музейнай дзейнасці» у Інстытуце культуры Беларусі з наступным прысваеннем кваліфікацыі «музеязнаўца».

У 2021 г. абараніла магістарскую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацка ў дыскурсе вуснай гісторыі (1944 - 1985)». У НПГКМЗ працуе больш за 20 гадоў: з 1999 г. - старшым навуковым супрацоўнікам Музея беларускага кнігадрукавання, з студзеня 2007 г. - загадчыкам Краязнаўчага музея. Вядзе навуковую тэму «Установы адукацыі Полацка ў перыяд уваходжання горада ў склад Расійскай імперыі». Дадаткова займаецца распрацоўкай тэм «Гісторыя перыядычных выданняў Полаччыны», «Раманавы ў гісторыі Полацка», «Першая сусветная вайна ў гісторыі Полаччыны», «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка», «Гісторыя развіцця фізічнай культуры і спорту на Полаччыне» і інш. Склала некалькі каталогаў газетных выданняў канца XIX - сярэдзіны XX стст., якія захоўваюцца ў фондах НПГКМЗ. Аўтар шэрагу музейна-педагагічных заняткаў для дзяцей і дарослых. Актыўна прымае ўдзел у рэгіянальных і міжнародных канферэнцыях, распрацоўцы і стварэнні зменных выстаў. Публікуе артыкулы па гісторыка-краязнаўчай тэматыцы, аказвае метадычную дапамогу ў галіне гісторыі Полацка.

Старонка Academia.edu

 

Тригорлова Людмила Брониславовна

 

 

Трыгорлова Людміла Браніславаўна – вядучы навуковы супрацоўнік.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя, краязнаўства, педагогіка.

 

Кароткія звесткі: у 1990 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». З 2019 г. працуе ў НПГКМЗ. Займаецца навуковай працай па тэме «Канфесійная палітыка савецкай улады ў Полацкім павеце і акрузе ў міжваенны перыяд», «Дзейнасць органаў улады па аднаўленню і развіццю кінасеткі на Полаччыне ў 1944–1954 гг.». Аўтар больш за 60 навукова-метадычных публікацый па гісторыі і методыцы выкладання гісторыі, апублікаваных у рэспубліканскіх і міжнародных зборніках НПК. Сааўтар дзвюх кніг па методыцы выкладання гісторыі і па арганізацыі пазакласнай работы з вучнямi. Член Рэдакцыйнай Рады «Беларускага гістарычнага часопіса».

Cтаронка ў Google Scholar

Старонка Academia.edu

Гриб Евгений Петрович

 

 

Грыб Яўген Пятровіч – вядучы навуковы супрацоўнік.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя, археалогія. 

Кароткія звесткі: скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (2011) па спецыяльнасці «Гісторыя». Са снежня 2013 г. працуе ў НПГКМЗ. У 2018-2020 гг. прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце культуры Беларусі з наступным прысваеннем кваліфікацыі «музеязнаўца». Вядзе навукова-даследчую працу па тэмах «Гісторыя полацкіх прамысловых прадпрыемстваў у ХХ - пач. ХХІ стст.», «Прадметы археалогіі ў фондах НПГКМЗ». Прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні выстаў, распрацоўцы і правядзенні музейна-педагагічных заняткаў.