Правілы наведвання музеяў

1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзеныя правілы накіраваны на забеспячэнне парадку і бяспекі пры наведванні музеяў «Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка» (далей музей-запаведнік), паляпшэння абслугоўвання наведвальнікаў і абавязковыя для выканання.
1.2. Дадзеныя правілы распрацаваны ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і «Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры» ад 20.07.2016 г. № 413-З.
1.3. На дадзены момант у склад музея-запаведніка ўваходзяць 11 музеяў і гісторыка-культурны комплекс:

  • Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора;
  • Музей беларускага кнігадрукавання;
  • Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага;
  • Краязнаўчы музей;
  • Мастацкая галерея;
  • Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»;
  • Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я;
  • Музей баявой славы;
  • Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі;
  • Дзіцячы музей;
  • Прыродна-экалагічны музей;
  • Гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы» (в. Гомель Полацкага р-на).

1.4. Музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адчынены для наведвальнікаў штодня, акрамя панядзелка (выхадны), з 10.00 да 17.00, з 1 чэрвеня па 31 жніўня да 18.00. Продаж уваходных білетаў і замова экскурсій прыпыняецца ў 16.30 (у летні час у 17.30);
1.5. Аплата ўсіх відаў абслугоўвання падрабязна рэгламентавана ў прэйскуранце цэн (http://polotsk.museum.by/be/node/49042);
1.6. Уваходны білет прадугледжвае аднаразовае наведванне экспазіцыі музея. Для паўторнага наведвання ў гэты ж дзень набываецца новы ўваходны білет;
1.7. Арганізацыя экскурсійнай дзейнасці ў музеях ажыццяўляецца экскурсійным аддзелам музея-запаведніка (Замова экскурсій);
1.8. Экскурсійнае абслугоўванне музейных экспазіцый запаведніка ажыццяўляецца як на аснове папярэдняй заяўкі, так і ў парадку чаргі. Пры гэтым, групы, якія не размясцілі заяўку, абслугоўваюцца пасля заяўленых груп.
1.9. Экскурсійнае абслугоўванне ў музеях ажыццяўляецца толькі навуковымі супрацоўнікамі музея-запаведніка.
1.10. Музеі запаведніка могуць быць зачынены для наведвальнікаў на час правядзення афіцыйных мерапрыемстваў або па тэхнічных прычынах.
1.11. Распаўсюджванне друкаванай прадукцыі, рэкламы ў музеях запаведніка дапускаецца толькі па папярэднім узгадненні з адміністрацыяй.
1.12. Дадзеныя правілы могуць быць зменены пры ўзнікненні абставін, якія вядуць да змянення практыкі экскурсійнага абслугоўвання ў музеях запаведніка.

2. Правілы наведвання экспазіцый і выстаў музея-запаведніка

Набываючы ўваходны білет, наведвальнікі згаджаюцца выконваць дадзеныя Правілы.
2.1. Наведвальнікі маюць права:

  • наведваць музеі запаведніка ў адпаведнасці з рэжымам іх працы і карыстацца іх паслугамі;
  • рабіць кіна-, відэа-, фотаздымкі без успышкі аматарскай камерай у межах, дазволеных для праходу.

2.2. Наведвальнікі абавязаны:

  • захоўваць білеты да заканчэння агляду музейнай экспазіцыі і выстаў і прад'яўляць іх па першым патрабаванні супрацоўнікаў музея-запаведніка;
  • захоўваць парадак і чарговасць;
  • захоўваць цішыню, не ствараць сітуацый, якія могуць паўплываць на захаванасць музейных прадметаў і перашкодзіць абслугоўванню іншых экскурсійных груп, наведвальнікаў і працы экскурсаводаў;
  • прытрымлівацца рэжыму працы музеяў запаведніка, па патрабаванні музейнага наглядчыка пакідаць экспазіцыйныя залы ў сувязі з заканчэннем працы музейных экспазіцый і здачай іх пад ахову, а таксама пры іншых няштатных сітуацыях;
  • у выпадку выяўлення пакінутых без нагляду рэчаў і прадметаў, неадкладна паведаміць аб гэтым супрацоўнікам музея-запаведніка і не прадпрымаць самастойных дзеянняў па іх выдаленні;
  • выконваць патрабаванні супрацоўнікаў музея-запаведніка і супрацоўнікаў дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў па падтрыманні грамадскага парадку.

Бацькам і іншым суправаджаючым асобам неабходна кантраляваць паводзіны дзяцей, забяспечваць выкананне імі правілаў паводзін у музеі. Супрацоўнікі маюць права на прыпыненне экскурсіі пры невыкананні нормаў (правілаў) паводзін.


2.3. Наведвальнікам забараняецца:

  • праходзіць у экспазіцыйныя і выставачныя залы з рукзакамі і сумкамі вялікіх памераў, ежай і напоямі;
  • праносіць агнястрэльную зброю, колючыя і рэжучыя прадметы, узрыванебяспечныя, вогненебяспечныя, лёгкія на загаранне прадметы, атрутныя і едкія рэчывы;
  • праходзіць з жывёламі;
  • бегаць;
  • дакранацца да экспанатаў і музейнага абсталявання, заходзіць за агароджу;
  • курыць;
  • знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення;
  • карыстацца мабільнай сувяззю і гучна размаўляць;
  • пранікаць у службовыя і вытворчыя памяшканні;
  • рабіць відэа- і фотаздымкі з выкарыстаннем дадатковага абсталявання без дазволу адміністрацыі;
  • праводзіць аўдыя- і відэазапіс экскурсіі.

Наведвальнікі, якія адмаўляюцца выконваць дадзеныя Правілы, могуць быць выдалены з музеяў запаведніка без кампенсацыі кошту білета.

3. Правы музея-запаведніка

Музей-запаведнік мае права:

  • змяняць працягласць працы экспазіцыі ў бок павелічэння або скарачэння з папярэднім інфармаваннем наведвальнікаў;
  • адмовіць у абслугоўванні асобам у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення;
  • скарачаць працягласць экскурсійнага абслугоўвання ў выпадку значнага павелічэння патоку турыстаў;
  • закрываць экспазіцыі ці асобныя залы ў сувязі з правядзеннем афіцыйных мерапрыемстваў або па тэхнічных прычынах

4. Пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на бясплатнае і льготнае наведванне музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

4.1. Пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на бясплатнае наведванне музея:

  • інваліды 1, 2 групы;
  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
  • ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы;
  • дзеці да 7 гадоў;
  • дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць (два суправаджаючыя на групу);
  • асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • асобы, якія суправаджаюць арганізаваныя групы: навучэнцаў, што атрымліваюць дашкольную і агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную, прафесійна-тэхнічную адукацыю з разліку два суправаджаючыя на групу; студэнтаў дзённай формы навучання — адзін суправаджаючы на групу;
  • музейныя супрацоўнікі, члены ІКОМ.

4.2. Права ільготнага наведвання маюць асобы, якія атрымліваюць сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю дзённай формы навучання.
4.3. Грамадзяне, якія маюць права на бясплатнае і льготнае наведванне музея-запаведніка, прад'яўляюць адпаведныя дакументы ў касе музея.

5. Заключныя палажэнні

5.1. Асобы, якія парушылі ўсталяваны дадзенымі Правіламі парадак, будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
5.2. Асобы, якія нанеслі страты музею-запаведніку, абавязаны кампенсаваць шкоду (страту ці пашкоджанне маёмасці) у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.