Удзел у міжнароднай канферэнцыі

23 красавіка 2021 г. загадчык Краязнаўчага музея Полацка Ірына Пятроўна Воднева прыняла ўдзел у VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», якая праходзіла на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Навуковы форум сабраў даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі, якія падзяліліся сваімі напрацоўкамі за апошнія гады. Гісторыкамі былі закрануты пытанні, якія тычацца тэорыі і даследчых практык на тэрыторыі постсавецкіх рэспублік. Многія даклады былі прысвечаны крыніцам асабістага паходжання. Прыцягнулі ўвагу навукоўцаў і крыніцы па гісторыі сувязяў беларускіх зямель з дзяржавамі Нямецкага ордэна ў Прусіі і Лівоніі. Падчас працы канферэнцыі таксама прайшла прэзентацыя і новых выданняў, запатрабаваных часам і навуковай супольнасцю.

829