Аніскевіч Сяргей Уладзіміравіч (1961 г.н.)




Нарадзіўся на Віцебшчыне. У 1984 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1985 г. прызначаны на пасаду ўрача-хірурга ў Полацкую гарадскую бальніцу імя У.І. Леніна. З 1992 г. – загадчык хірургічнага аддзялення Полацкай ЦГБ. Выкладчык УА «Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж ім. Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка». У 1999 г. узнагароджаны нагруднымі знакамі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» і «За заслугі перад Полацкам».
У 2014 г. прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны». У 2016 г. занесены на раённую Дошку гонару.
Званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена ў 2019 г.