Сушчын Сямён Яфімавіч (1957–2021)




Нарадзіўся ў г. Полацку. У 1990 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. Кірава. Дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Кардон», трэнер-выкладчык установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту». Уладальнік спартыўнай залы для трэніровак спартсменаў-калясачнікаў. Арганізатар міжнародных спаборніцтваў па фехтаванні. Падрыхтаваў віцэ-чэмпіёна (М. Без'язычнага) і чэмпіёна (А. Праневіча) Паралімпійскіх гульняў.
Узнагароджаны нагрудным знакам «За заслугі перад Полацкам».
Званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена ў 2017 г.