Палачанін на ўсё жыццё

 У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, прымеркаванага да Дня роднай мовы, у СШ №1 г. Полацка прайшлі сустрэчы вучняў 5-11 кл. з загадчыкам Краязнаўчага музея Полацка І.П. Водневой. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з творчасцю вядомага беларускага пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна г. Полацка, Алеся Ануфрыевіча Савіцкага. Асаблівая ўвага на мерапрыемствах была звернута на тыя творы вядомага палачаніна, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне і заснаваныя на асабістых успамінах аўтара. Цікавасць у навучэнцаў выклікалі і прадметы музейнага значэння, перададзеныя супрацоўнікам музея роднымі А.А. Савіцкага, а таксама ўрыўкі з відэафільма «Нізкі паклон табе, родная Полаччына», які стаў лаўрэатам Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Ю. Тарыча «Я здымаю кіно». Цёплыя словы прысутных і запрашэнне да працягу такіх сустрэч сталі яшчэ адным доказам правільна абранага кірунку музейнай дзейнасці, які стаў адным з прыярытэтных у рабоце Краязнаўчага музея Полацка.

855