Вывучэнне радыётэхнікі працягваецца

 27-28 студзеня ў ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка» супрацоўнікі Краязнаўчага музея правялі серыю музейна-педагагічных заняткаў па тэме «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». Навучэнцы змаглі не толькі здзейсніць экскурс у гісторыю радыётэхнікі, але і пазнаёміцца з рэальнымі музейнымі экспанатамі. А праслухоўванне мелодый і ўрыўкаў радыёперадач, папулярных у розныя дзесяцігоддзі XX ст., выклікала ў іх масу станоўчых эмоцый.

828