Анлайн-сустрэча ў рамках праекта «Школа актыўнага грамадзяніна»

 Краязнаўчы музей Полацка даўно і актыўна супрацоўнічае з ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Полацка». 28 студзеня 2021 г. загадчык музея І.П. Воднева прыняла ўдзел у анлайн-сустрэчы з навучэнцамі 9-х класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна». Тэма гутаркі — «Беларуская навука: у нагу з часам», падчас якой навучэнцы змаглі пазнаёміцца з асаблівасцямі аднаго з найважнейшых напрамкаў дзейнасці музея — навуковай працай. І.П. Воднева падкрэсліла важнасць навуковых даследаванняў, заснаваных на архіўных дакументах і выніках археалагічных раскопак. Пытанні, якія задавалі навучэнцы і педагогі, тычыліся ролі гісторыі ў фармаванні грамадзянскай пазіцыі моладзі. У працягу тэмы навучэнцам прапанавана наведванне музеяў НПГКМЗ і супрацоўніцтва пры напісанні імі даследчых работ.

791