Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка. У яго межах праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія пазіцыяніруюць здаровы лад жыцця, бо клопат аб здароўі чалавека — адно з складаючых дабрабыту грамадства. У Полацку такая работа вялася яшчэ 100 гадоў назад. Павятовы аддзел аховы здароўя (пазней — акрздраў), аддзяленне фізкультуры і спорту павятовага ваенкамата ў 1920-я гг. не толькі стваралі сістэму аховы здароўя, але і спрыялі развіццю фізічнай культуры сярод моладзі горада, як закладу здаровага ладу жыцця. У мясцовай газеце «Полоцкий пахарь», а пазней - «Чырвонай Полаччыне», вяліся спецыяльныя рубрыкі «Беседа врача», «Ахова здароўя», «Лісты да сялян аб здароўі». Шматлікія ўстановы медыцынскага і спартыўнага характару з'явіліся ў тыя гады ў Полацку ўпершыню.
Ці ведаеце вы, што:
- першая савецкая Народная бальніца адкрылася ў горадзе ў 1921 г.
- першыя ізаляцыйна-прапускныя пункты ўведзены ў Полацку ў 1921 г. у сувязі з распаўсюджаннем халеры.
- першы спартыўны гурток «Арыён» і настаўніцкае спорттаварыства «Зорка» у горадзе былі арганізаваны ў 1921 г.
- першы спартыўны клуб «Спорт» на чале з Уладзімірам Савічам створаны ў Полоцку ў 1922 г.
- першы рэнтгенкабінет з'явіўся ў Народнай бальніцы ў 1923 г.
- першае «глазное» аддзяленне ў горадзе адкрыта ў связі з ростам інфікавання органаў зроку ў 1924 г.
- першая «Хуткая дапамога» у Полацку арганізавана ў 1925 г.
- першы Дом адпачынку для рабочых Полацка адкрыты ў в. Рудня ў 1925 г.
- першая сонечная пляцоўка для аздараўлення дзяцей горада з'явілася ў 1927 г.
- першы салярый быў адкрыты ў Полацку пры тубдыспансеры ў 1928 г.
Шырокая сетка медыцынскіх устаноў і шматлікія спартыўныя арганізацыі працягваюць сёння тую работу, асновы якой былі закладзены ў далёкія 1920-я гг.