Краязнаўчая канферэнцыя вучняў «Памяць скрозь стагоддзі»

28 лютага 2020 г. у межах раённага этапа абласного Месячніка ваенна-патрыятычнай работы на базе ПДУ прайшла краязнаўчая канферэнцыя вучняў «Памяць скрозь стагоддзі», прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка - загадчык Краязнаўчага музея Ірына Воднева і загадчык Музея баявой славы Сяргей Копыл. Вучнямі школ г. Полацка і Полацкага раёна пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў было прадстаўлена 14 выступленняў, кожнае з якіх суправаджала мультымедыйная прэзентацыя. Яркае ўражанне пакінуў даклад Вячаслава Юрчанкі, вучня Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 па тэме "Успаміны з мінулага партызанскага жыцця Шуранкова Леаніда ў перыяд 1942-1944 гг." 6-класнік пазнаёміў прысутных са зместам салдацкага дзённіка 1940-х гг., які да гэтага часу беражліва захоўваецца ў сям'і Славы. Членамі журы былі адзначаны таксама работы "Сям'я Гродзь - праведнікі народаў свету" (Анастасія Колач, школа №5), "Нязгасны подзвіга свет. Мой прадзед - Герой Савецкага Саюза (Вікторыя Стома, сш №16), "Ваенная гісторыя Полаччыны ў нашым школьным музеі. Курган Бессмяротнасці - памяць народа" (Каліна Філіпава, сш №16). Удзячнасць за падрыхтоўку вучняў да канферэнцыі атрымалі і выкладчыкі сш №1 Р.В. Воюш і В.Р. Дзяменцьеў, якія займаюцца з дзецьмі краязнаўствам ужо не адзін год. Пасля заканчэння канферэнцыі членамі журы быў адзначаны рост у выбары тэм і напісанні работ у параўнанні з мінулымі гадамі. Усім удзельнікам мерапрыемства пажадалі далейшага паспяховага вывучэння гісторыі Полаччыны і рэзультатыўнага ўдзелу ў конкурсах даследчых работ рознага ўзроўню.

826