Лебедзева Ганна Міхайлаўна (1920-2014)

Лебедзева Ганна Міхайлаўна (1920-2014)
Нарадзілася на Гомельшчыне. У 1941 г. скончыла Мінскі медінстытут, працавала ўрачом у вайсковым шпіталі. Гвардыі капітан медыцынскай службы. Пасля вайны вярнулася ў Полацкую бальніцу хірургам, намеснікам загадчыка аддзела аховы здароўя Полацкага аблвыканкама (з 1954 г. — гарвыканкама). З 1963 па 1983 г. — галоўны ўрач Полацкай бальніцы імя Леніна. Узначальвала ўпраўленне гарадскога таварыства «Веды». У 1965 г. прысвоена званне "Заслужаны ўрач БССР", у 1981 г. — званне «Ганаровы грамадзянін в. Нова-Данілаўка» (УССР).
Узнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1987 г.

Члены ўчастковай камісіі па выбарах ў Вярхоўны Савет СССР. У ніжнім радзе 1-я злева Лебедзева Г.М. 1946 г.

Полацкія медыкі – удзельнікі святочнай дэманстрацыі. 1950-я гг.

Калектыў працоўных Полацкага абласнога аддзела аховы здароўя. Сядзіць 4-я злева Лебедзева Г.М. 1954 г.

Калектыў медработнікаў хірургічнага аддзялення Полацкай гарадской бальніцы імя Леніна. 1955 г.

Полацкія ўрачы. Сядзіць 2-я справа Лебедзева Г.М. 1950-я гг.

Святочная дэманстрацыя ў гонар 25-годдзя Дня Перамогі. 1970 г.

Работнікі Полацкага аддзела аховы здароўя падчас першамайскай дэманстрацыі. 1960-я гг.

Полацкія ўрачы. Крайняя справа Лебедзева Г.М. 1970-я гг.

Удзельнікі злёту ВЛКСМ розных пакаленняў. Сядзіць 3-я злева Лебедзева Г.М. 1980 г.

Лебедзева Г.М. уручае грамату старшай аперацыйнай сястры бальніцы Вяржбіцкай В.С. 1981 г.

Падчас прысваення Лебедзевай Г.М. звання Ганаровага грамадзяніна горада Полацка. 1987 г.

Лебедзева Г. М. з унукам. 2000-я гг.
Лебедзева Г. М. з унукам. 2000-я гг.