Кляпацкая Наталля Аляксандраўна (1916-2003)



Кляпацкая Наталля Аляксандраўна (1916–2003)
Скончыла Рослаўльскі механічны тэхнікум у 1936 г., працавала ў вагонных дэпо ст. Калуга, ст. Рослаўль слесарам, нарміроўшчыкам, інжынерам тэхбюро. У гады вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Чалябінскай вобласці. З 1944 г. працавала ў вагонным дэпо г. Полацка. У 1947 г. была абрана дэпутатам Полацкага аблсавета дэпутатаў працоўных і сакратаром аблвыканкама. Пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС у 1953 г. працавала другім сакратаром Полацкага ГК КПБ, у 1959–1969 гг. — старшынёй выканкама Полацкага гарсавета дэпутатаў. У 1969–1974 гг. — старшы інструктар у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1979 г.


Кляпацкая Н.А. праводзіць агітацыю сярод вагоннікаў. 1946 г.
Кляпацкая Н.А. праводзіць агітацыю сярод вагоннікаў. 1946 г.


Старшыня Полацкага гарвыканкама Кляпацкая Н.А. з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. 1965 г.
Старшыня Полацкага гарвыканкама Кляпацкая Н.А. з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. 1965 г.


Кляпацкая Н.А. у рабочым кабінеце. 1969 г.
Кляпацкая Н.А. у рабочым кабінеце. 1969 г.


Урачыстае адкрыццё парка 50-годдзя Савецкай улады. 1967 г.
Урачыстае адкрыццё парка 50-годдзя Савецкай улады. 1967 г.


Супрацоўнікі Полацкага гарвыканкама. Сядзіць 4-я злева Кляпацкая Н.А. 1969 г.
Супрацоўнікі Полацкага гарвыканкама. Сядзіць 4-я злева Кляпацкая Н.А. 1969 г.


Удзельнікі ўрачыстага пасяджэння, прысвечанага 50-годдзю ВЛКСМ. 2-я справа Кляпацкая Н.А. 1969 г.
Удзельнікі ўрачыстага пасяджэння, прысвечанага 50-годдзю ВЛКСМ. 2-я справа Кляпацкая Н.А. 1969 г.


Кляпацкая Н.А. 1980-я гг.
Кляпацкая Н.А. 1980-я гг.