Глебаў Афанасій Васільевіч (1902-1997)



Глебаў Афанасій Васільевіч (1902–1997)
Нарадзіўся на Смаленшчыне. З 1938 г. працаваў намеснікам начальніка вагоннага ўчастка ст. Полацк. У гады вайны ў эвакуацыі — вагонным майстрам, інспектарам вагоннай гаспадаркі на Сталінградскім фронце. За выключныя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронту і народнай гаспадаркі ў 1943 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. З 1944 г. па 1972 г. працаваў начальнікам 7-й вагоннай пляцоўкі, потым майстрам пункта тэхнічнага агляду ст. Полацк.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, залатым медалём «Серп і молат», двойчы знакам «Ганаровы чыгуначнік», медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1979 г.


Афанасій Васільевіч Глебаў. 1949 г.
Афанасій Васільевіч Глебаў. 1949 г.


А.В. Глебаў у рабочым кабінеце. 1950-я гг.
А.В. Глебаў у рабочым кабінеце. 1950-я гг.

А.В. Глебаў з сынамі. 1970-я гг.
А.В. Глебаў з сынамі. 1970-я гг.


А.В. Глебаў з жонкай і ўнучкай. 1970-я гг.
А.В. Глебаў з жонкай і ўнучкай. 1970-я гг.


А.В. Глебаў з роднымі каля хаты. 1970-я гг.
А.В. Глебаў з роднымі каля хаты. 1970-я гг.


У Маскве на экскурсіі. 1960-я гг.
У Маскве на экскурсіі. 1960-я гг.


А.В. Глебаў з роднымі. 1980-я гг.
А.В. Глебаў з роднымі. 1980-я гг.


А.В. Глебаў з сынамі і нявесткай. 1970-я гг.
А.В. Глебаў з сынамі і нявесткай. 1970-я гг.