Шчасная Нінэль Іванаўна (1933-2013)



Шчасная Нінэль Іванаўна (1933-2013)
Нарадзілася ў Полацку. У 1954 г. скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 г. — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Вучылася ў В. Арэшнікава, А. Мыльнікава, У. Крохалева, В. Цвіркі. З 1963 г. — член Саюза архітэктараў, з 1966 г. — Саюза мастакоў СССР. Удзельніца мастацкіх выставак з 1964 г. Працавала ў станковым жывапісе, графіцы, кніжнай ілюстрацыі, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і іншых музеях Мінска, Полацка, Літвы. З 1989 г. — Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Аўтар дзвюх аўтабіяграфічных кніг.
Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2004 г.


Шчасная Н.І. 1960-я гг.
Шчасная Н.І. 1960-я гг.


Падчас адкрыцця Музея беларускага кнігадрукавання. У цэнтры Шчасная Н.І. 1990 г.
Падчас адкрыцця Музея беларускага кнігадрукавання. У цэнтры Шчасная Н.І. 1990 г.