Тое, што нельга не ўбачыць.

Сёння ў экспазіцыі Краязнаўчага музея знаходзяцца каля 2 тысяч экспанатаў. Кожны з іх мае сваю гісторыю. Адны былі знойдзены ў час археалагічных раскопак, а другія перададзены ў фонды ўладальнікамі ці тымі, для каго яны былі нечаканай знаходкай. Імёны тых, хто папоўніў фонды музея-запаведніка не губляюцца з часам, яны застаюцца назаўсёды ў аналах гісторыі.

Супрацоўнікі музея падчас экскурсій расказваюць пра самыя цікавыя прадметы з экспазіцыі і тое, як трапіў прадмет у музей. А вось індывідуальнаму наведвальніку часам цяжка вызначыць усю каштоўнасць экспаната. І не ўсім дастаткова толькі паглядзець на прадмет. Для такіх дасціпных людзей мы і прапануем серыю артыкулаў пра унікальныя, самыя каштоўныя і цікавыя прадметы з экспазіцыі музея.