Абраз Казанскай Божай Маці

Іконы, як правіла, развешвалі на самым ганаровым месцы – у чырвоным куце сялянскай хаты. У экспазіцыі музея прадстаўлены абраз Божай Маці Казанскай, адзін з найбольш ушанаваных у Рускай праваслаўнай царкве. Згодна з павер'ямі, людзі, якія сутыкнуліся з якімі-небудзь цяжкасцямі або хваробамі, маглі папрасіць дапамогі ў малітве перад абразом Багародзіцы. З просьбай аб дапамозе да гэтай іконы звярталіся і князі, і цары, і просты народ.

У 1579 г. у Казані пасля пажару, які знішчыў спачатку царкву Мікалая Тульскага, а затым і частку горада, народу «з'явіўся» святы лік. Маленькай Матроне, дачцы купца, прыснілася Багародзіца, якая паказвала месца на пажарышчы, дзе быў пахаваны абраз. Да здзіўлення людзей ён быў знойдзены і выглядаў так, быццам яго толькі што напісалі. Ніхто не ведаў ні прызначэння абраза Казанскай Божай Маці, ні таго, адкуль ён узяўся, але неўзабаве народ пераканаўся ў яго цудоўнай сіле: мноства людзей было вылечана. На месцы з'яўлення абраза пабудавалі жаночы Багародзіцкі манастыр, у якім першай манашкай, а затым і ігуменняй стала Матрона.