У госці да цёткі Алены

Вучыцца ніколі не ... рана! Гэта выказванне пацвердзілі выхаванцы полацкіх дзіцячых садкоў, якія ў лістападзе наведалі Краязнаўчы музей і пабывалі на музейна-педагагічным занятку "У гасцях у цёткі Алены". У этнаграфічнай зале музея маленькіх наведвальнікаў сустракала "гаспадыня хаты". Яна расказала гасцям пра побыт сялян: як выбраць месца для будаўніцтва хаты, як насіць сена ў рэзгінах, у чым біць смачнае масла і навошта патрэбна кісялёўка. Дзеці ўважліва слухалі аповед на беларускай мове і самі з цікавасцю паўтаралі незнаёмыя словы. Супрацоўнікі музея дазволілі наведвальнікам патрымаць у руках старадаўнія гаспадарчыя прылады, што пакінула ў садкоўцаў яркія ўражанні. Кожнага выхаванца "гаспадыня" пачаставала кавалачкам духмянага хлеба.

423