Удзел супрацоўніка Краязнаўчага музея ў міжнароднай канферэнцыі "Актуальныя праблемы крыніцазнаўства"

Загадчыца Краязнаўчага музея, філіяла НПГКМЗ, Воднева І.П. з 10 па 11 кастрычніка 2013 года прымала ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Актуальныя праблемы крыніцазнаўства", якая праходзіла на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітета імя П.М. Машэрава. Сярод удзльнікаў канферэнцыі былі вядомыя расійскія, беларускія і ўкраінскія даследчыкі, такія як Ходзін С.М., Румянцава М.Ф., Мартынюк А.В. і інш. Навукоўцы знаёмілі сваіх калег з найноўшымі даследаваннямі ў галіне крыніцазнаўства. Падчас работы канферэнцыі для яе ўдзельнікаў было арганізавана некалькі экскурсій па музеях ВДУ імя Машэрава, а таксама ў музей-сядзібу І.Я.Рэпіна "Здраўнёва".

424