Новости

Краязнаўчы музей зноў сустракае сваіх сяброў

Ужо стала добрай традыцыяй для супрацоўнікаў Краязнаўчага музея з новага навучальнага года сустракаць на музейна-педагагічных занятках маленькіх палачан.


8 октября - открытие XXVIII концертного сезона

Открытие XXVIII концертного сезона состоится 8 октября на сцене знаменитого Софийского собора. Белорусский Государственный академический музыкальный театр, в лице ведущих белорусских солистов театра и оркестра, впервые выступит в Полоцком соборе.

В программе "По страницам классических оперетт" прозвучат знаменитые польки, лучшие арии из оперетт И. Штрауса («Летучая мышь», «Цыганский барон»), И. Кальмана («Сильва», «Принцесса цирка», «Фея карнавала»), Ф. Легара («Джудита», «Страна улыбок») и многие другие шедевры классической музыки.


Адбыліся Скарынаўскія чытанні ў Полацку.

9 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання - філіяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка - адбыліся "Скарынаўскія чытанні", прымеркаваныя да 20-годдзя музея.


Рыхтуемся да юбілею

9-10 верасня ў рамках святкавання 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання пройдзе навуковая канферэнцыя "Скарынаўскія чытанні". Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны тыя, хто стаяў ля вытокаў стварэння Музея: навукоўцы, мастакі, пісьменнікі, былыя супрацоўнікі. Да канферэнцыі таксама будзе падрыхтавана выстава "Ад старадрукаў да лаўрэатаў", на якой наведвальнікі змогуць пабачыць найбольш каштоўныя падарункі, атрыманыя музеем за апошнія гады.


У Краязнаўчым музеі г. Полацка адкрылася новая выстаўка

Полацкая зямля - адно з буйнейшых і самых ранніх ва Усходняй Еўропе дзяржаўных утварэнняў. Цэнтрам Полацкага княства-дзяржавы на працягу многіх стагоддзяў быў Полацк, які займаў зручнае геаграфічнае становішча. Горад быў размешчаны на берагах дзвюх рэк - Заходняй Дзвіны і Палаты. Праз іх праходзіў міжнародны гандлёвы шлях, які аб'ядноўваў краіны Поўдня і арабскага Усходу з гарадамі Паўночнай Русі і скандынаўскімі краінамі, а пазней - з нямецкімі ганзейскімі гарадамі Заходняй Еўропы.


І хобі, і карысць

Традыцыйна да Дня музеяў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік праводзіць акцыю "Упішы сябе ў гісторыю Полацка", прыняць удзел у якой могуць усе жадаючыя. Імя таго, хто перадасць у дар полацкім музеям цікавыя і рэдкія прадметы, сямейныя рэліквіі і іншыя унікальныя рэчы, будзе занесена ў Кнігу ганаровых дарыцеляў і застанецца ў "аналах гісторыі" г. Полацка.

Сёлета колькасць удзельнікаў акцыі павялічылася.


История Полоцка в камне и металле

С 18 по 21 мая сотрудниками Краеведческого музея были проведены музейно-педагогические занятия по теме «История Полоцка в камне и металле». Учащиеся 3-х классов познакомились с памятниками центральной части города. Удивление и восхищение у детей вызвали сведения о том, как устанавливали памятники, кто их автор и из каких материалов они сделаны. Во время занятий ребята делились впечатлениями о красоте мемориалов, высказывали свои предложения, какие ещё памятные знаки могут украсить наш город.


Па якіх законах жылі нашы продкі

На працягу тыдня ў Краязнаўчым музеі праходзілі музейна-педагагічныя заняткі на тэму "Па якіх законах жылі нашы продкі". Навучэнцы сярэдніх школ г. Полацка даведаліся пра дзейнасць законаў прыроды і першых чалавечых законаў - 10 запаведзяў. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй беларускага права: успомнілі пра дзяржаўны лад старажытнага Полацка, даведаліся пра асаблівае прававое становішча палачан у складзе Вялікага княства Літоўскага. Прынцыпы сярэднявечнага самакіравання дзеці спасцігалі на практыцы падчас гульні ў выбары ў полацкі магістрат.


Международный день музеев в Полоцке

Календарь мероприятий музеев Беларуси на Международный день музеев »



Международный день музеев
в Полоцке в 2010 году посвящён 65-летию Победы в Великой Отечественной войне.
18 - 21 мая 2010 г. музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника
будут открыты для полочан и гостей города с 12:00 до 20:00



18 мая, вторник (вход в музеи свободный)


Давайце захоўваць нашу спадчыну

У нас будзе будучыня, калі мы будзем захоўваць усё тое, што стагоддзямі назапашвалася нашымі продкамі. І ведаць пра гэта павінны не толькі дарослыя, але і самыя маленькія жыхары нашага горада. Менавіта таму для вучняў трэціх класаў у Краязнаўчым музеі г.Полацка былі распрацаваны і праведзены заняткі-падарожжы, прысвечаныя страчанай спадчыне полацкай зямлі. Хто і калі, з якой нагоды і з дапамогай каго пабудаваў тую ці іншую царкву, пра гэта і многае іншае вучні полацкіх школ даведаліся ад навуковага супрацоўніка музея.


Официальный сайт Полоцкого музея-заповедника занял второе место в конкурсе «Интернет-премия «ТИБО-2010»

Официальный сайт Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника (polotsk.museum.by) занял второе место в конкурсе «Интернет-премия «ТИБО-2010» в номинации «Культура и искусство».
В этом году наравне с владельцем ресурса награждали также и разработчиков сайта - Dekart.org.

Награждение проходило 22 апреля в конгресс-холле бизнес-центра ГК «Виктория».

Дипломы вручал первый заместитель Министра культуры Тадеуш Иванович Стружецкий.


Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання

Міжнародная навуковая канферэнцыя

У рамках акцыі "Полацк - культурная сталіца Беларусі 2010" Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (Музей беларускага кнігадрукавання) плануе 9-10 верасня 2010 г. правесці навуковую канферэнцыю "Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання".

Інфармацыйнае паведамленне
Месца правядзення:
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Музей беларускага кнігадрукавання.

Арганізатары канферэнцыі:


С Международным Женским днем!

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага
музея-запаведніка віншуюць Жанчын са Святам Вясны!

Жадаюць здароўя, дабрабыту, поспехаў, удачы і цёплага сонечнага настрою!


Славутыя імёны полацкай зямлі

25 чэрвеня 2010 г. споўніцца 175 гадоў з таго дня, калі Полацкі кадэцкі корпус прыняў сваіх першых выхаванцаў. Да гэтай даты прымеркаваны музейна-педагагічны занятак “Славутыя імёны полацкай зямлі”, які праходзіў у зале Краязнаўчага музея. Маленькія слухачы пачулі шмат новага і цікавага пра жыццё хлопчыкаў-кадэтаў, якія вучыліся ў Полацку больш за 100 гадоў назад. Вучні сучасных школ змаглі параўнаць свае заняткі з даўнейшымі навукамі, распарадак дня сённяшняга школьніка з рэжымам будучага ваеннага, а таксама пазнаёміцца са спосабамі заахвочванняў і пакаранняў у кадэцкім корпусе.


Да 110-годдзя з дня нараджэння Івана Пятровіча Дэйніса

Ужо другі тыдзень у школах і каледжах горада Полацка праходзяць сустрэчы з навучэнцамі, прысвечаныя памяці полацкага краязнаўцы Івана Пятровіча Дэйніса. У Полацку ён пражыў амаль 80 гадоў, даведаўшыся пра гэты горад столькі, колькі не ведаў ніхто. Іван Пятровіч працаваў у розных навучальных установах, але больш за ўсё ў Полацкім лясным тэхнікуме - амаль 30 гадоў. Большую частку свайго вольнага часу І.П. Дэйніс прысвяціў вывучэнню гісторыі полацкай зямлі.


В оборону своей земли

Не сбавляют темп музейно-педагогические занятия по курсу “Мая радзіма Беларусь”, проводимые на базе Краеведческого музея. Учащиеся ПГГ №1, сш. №№16,18, не испугавшись лютых морозов, на минувшей неделе навестили музей и познакомились с темой “В оборону своей земли”.


В продаже появился единый музейный билет Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника

Единый музейный билет, презентация которого состоялась в мае 2009 г., является удобным и выгодным приобретением для тех,

- кто любит древний Полоцк, хочет соприкоснуться с его историей и культурой;
- кто гордится своим городом, часто принимает гостей и желает познакомить их с уникальными музейными экспозициями Полоцка.

Единый музейный билет даёт право на 11 посещений музеев Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника (названия музеев перечислены на оборотной стороне билета) в течении полугода со времени приобретения билета.


Падарожжа ў часе

10 снежня новага 2010 года ў рамках музейна-педагагічнай праграмы для дарослых прайшоў чарговы занятак, прысвечаны абаронцам Полацкай зямлі і вайне з крыжакамі. Заслужаная ўвага была нададзена такім знакамітым гістарычным асобам, як полацкі князь Валодша, князі Вітаўт і Ягайла - пераможцы ў бітве пад Грунвальдам.


У гасцях у цёткі Алены

Пах свежага хлеба і звонкія галасы дзяцей напоўнілі ў снежаньскія дні залы Краязнаўчага музея. Выхаванцы полацкіх дашкольных устаноў наведалі музейна-педагагічны занятак "У гасцях у цёткі Алены".

Утульна размясціўшыся ў інтэр'еры сялянскай хаты канца ХІХ - пачатку ХХ стст., дзеці апынуліся ў гасцях у дзядзькі Алеся і цёткі Алены. Падчас шчырай гутаркі гаспадар пазнаёміў маленькіх з канструкцыяй драўлянай хаты, распавёў, як яна будавалася; паказаў прылады працы сялян - плуг, вілы - і патлумачыў, як імі карыстацца.


Знаходка з каменнага веку

Аднаму з палачан выпадковая знаходка запомніцца на ўсё жыццё. У пяску, прывезеным з кар'ера ў Полацкім раёне, ён выявіў буйны камень, які прыцягнуў яго незвычайнай формай. Пасля ачысткі прадмета выявілася, што ў руках працоўнага апынуўся зуб маманта, зніклага яшчэ да нашай эры. Лепшым месцам захоўвання такога цікавага прадмета быў абраны Краязнаўчы музей. Гісторыю сваёй знаходкі Леанід Васільевіч Цімашэнка распавёў навуковым супрацоўнікам, перадаўшы зуб у дар музею.

Мамант з'яўляецца адной з самых цікавых жывёлін, якія калі-небудзь насялялі Зямлю.


Новыя звесткі пра лютэранскую кірху ў г. Полацку

Старажытны горад Полацк, на вялікі жаль, захаваў не так многа помнікаў архітэктуры. Па розных прычынах храмы і кляштары былі або разбураны знарок людзьмі, або зруйнаваны падчас войнаў. Да так званых "шчаслівых" будынкаў можна аднесці былую лютэранскую кірху, размешчаную на вуліцы Ніжне-Пакроўскай. Даследчыкі, пазнаёміўшыся з дакументамі розных архіваў, так і не змаглі знайсці дакладнай даты пабудовы кірхі. Храм адносілі да канца ХІХ ст. - пачатку ХХ ст. І толькі ў гэтым годзе супрацоўнікам Краязнаўчага музея пашанцавала.


Новая паслуга

Краязнаўчы музей г. Полацка прапаноўвае новую паслугу. Спецыяльна для дарослых навуковымі супрацоўнікамі музея распрацаваны цыкл заняткаў, аб'яднаных у праграму "Малавядомыя старонкі полацкай гісторыі", дзе кожны жадаючы адкрые для сябе нешта новае і цікавае. Першыя заняткі ўжо наведалі палачане, якія цікавяцца гісторыяй роднага горада. Супрацоўнік музея пазнаёміў іх з жыццём сялян Полацкага павета пачатку ХХ стст., народнай культурай і філасофіяй.


Новая выстава ў Краязнаўчым музеі г. Полацка

Сёння ні адну кватэру або працоўны кабінет мы не можам ўявіць без прадметаў інтэр'еру. Вакол нас сталы і крэслы, шафы або буфеты, гадзіннікі і люстэркі. Людзі яшчэ ў старажытнасці сталі карыстацца самымі простымі прадметамі мэблі. А з цягам часу, пасля вынаходніцтва новых станкоў і машын, навучыліся рабіць яе прыгожай і зручнай. Для кожнага стагоддзя характэрны свой стыль. Так, у 12-15 стагоддзях у Еўропе панавала готыка. На змену ёй прыйшлі барока, ракако, ампір.


Па шляху “з варагаў у грэкі”

Ці даўно вы падарожнічалі ў заморскія краіны, перажывалі ўражанні далёкіх вандровак? Вучням полацкіх школ за новымі ўражаннямі не прыйшлося далёка хадзіць. Іх яны атрымалі на чарговым музейным занятку “Па шляху “з варагаў у грэкі” у Краязнаўчым музеі.


"Кніга Вялікага княства Літоўскага" папоўніць фонды Музея беларускага кнігадрукавання

Каштоўны падарунак атрымаў Музей беларускага кнігадрукавання дзякуючы даўняму сябру музея - Уладзіміру Арлову. Гэта шыкоўнае выданне "Кніга Вялікага княства Літоўскага" на англійскай, беларускай, літоўскай і польскай мовах. Кніга ўяўляе сабой плён сумеснай працы навукоўцаў і пісьменнікаў Беларусі, Літвы і Польшчы. Выдадзена яна пры падтрымцы фонду "Памежжа" ў Сейнах (Польшча).