Новости

Вынікі навукова-даследчай работы 2010 г.

Навуковы супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 г. плённа працавалі над абранымі навуковымі тэмамі. На працягу года многія з іх паспяхова выступілі на навукова-практычных канферэнцыях і семінарах рознага ўзроўню:

— Т.А. Джумантаева “Вопыт стварэння інтэрактыўнага музея на прыкладзе Дзіцячага музея ў Полацку” – Рэгіянальная выніковая канферэнцыя для музейных спецыялістаў краін СНД “Упраўленне музеям – ХХІ ст.” (Мінск, красавік)


Будучыя абаронцы

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь, у рамках музейна-педагагічнай праграмы ў Краязнаўчым музеі праходзілі заняткі на тэму "У абарону сваёй зямлі". Навучэнцы чацвёртых класаў Полацкай дзяржаўнай гімназіі, сярэдняй школы № 9, што ўжо паспелі наведаць музей, даведаліся, якімі былі зброя і ахова палачан, як ваявалі і абараняліся нашы продкі. Урыўкі вучэбных фільмаў дапамаглі ўявіць працэс будаўніцтва сярэднявечных замкаў, тагачасную тактыку штурму і аблогі гарадоў.


Сустрэча з Віктарам Нікіціным. Полацк. 03.02. 2011г.

3 лютага ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася творчая сустрэча з Народным артыстам Расіі, акцёрам Маскоўскага драмтэатра на Пероўскай Нікіціным Віктарам. Удзельнікі з вялікай асалодай слухалі вершы М.Рубцова. Творчыя сустрэчы з В.Нікіціным для нашага музея з'яўляюцца ўжо традыцыйнымі і праходзяць тут больш за 5 гадоў запар.


Полоцк - Культурная столица Беларуси 2010. Фотоотчёт

В начале 2010 года Министерство культуры дало старт акции "Культурная столица Беларуси", призванной развивать и обогащать культурную жизнь регионов, активизировать местные общественные инициативы по поддержке национальной культуры, привлечь внимание широкой общественности, туристов.

"Культурной столицей 2010" был назван Полоцк. Свыше 50 мероприятий прошло в Полоцке в рамках первой этой общественно-культурной республиканской акции.


Запрашаем на сустрэчу з Віктарам Нікіціным. 03.02.2011г. Полацк.

Музей беларускага кнігадрукавання запрашае на творчую сустрэчу з Народным артыстам Расіі, акцёрам Маскоўскага драмтэатра на Пероўскай Нікіціным Віктарам. У праграме - вершы М.Рубцова. Сустрэча адбудзецца 3 лютага а 15-й гадзіне у памяшканні Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. Уваход свабодны.


Хатка сустракае гасцей

У сярэдзіне 1980-х гг. у Краязнаўчым музеі была адкрыта этнаграфічная зала, прысвечаная сялянскаму побыту канца ХІХ - пачатку ХХ стст. Да сённяшняга дня яна выклікае цікавасць наведвальнікаў: як жыхароў Беларусі, так і іншых краін. Экспазіцыя адлюстроўвае не толькі інтэр'ер жылля нашых продкаў, але і іх светапогляд. Менавіта тут можна ўбачыць, як гарманічна існавалі побач язычніцкія і хрысціянскія традыцыі, якой мэбляй і посудам карысталіся ў тыя часы жыхары Полаччыны.


Упершыню ў музеі

На мінулым тыдні Краязнаўчы музей зноў падцвердзіў свой статус установы, якая цікава не толькі школьнікам і дарослым, але і самым маленькім наведвальнікам - дашкольнікам. Выхаванцы дзіцячых садкоў г. Полацка, не спужаўшыся неспрыяльнага надвор'я, прыехалі ў Краязнаўчы музей на аглядныя экскурсіі. Гэта была першая сустрэча маленькіх палачан з музеем. Прайшоўшы па музейных залах, дзеці з задавальненнем акунуліся ў незвычайную і цікавую атмасферу полацкай гісторыі. Хочацца спадзявацца, што гэтыя сустрэчы ў далейшым будуць працягвацца.


З Новым годам i Калядамi!


Финал V городских краеведческих чтений

22 декабря 2010 года в стенах Полоцкого государственного университета прошёл III финальный этап V городских краеведческих чтений, учредителем которых вместе с отделом образования Полоцкого горисполкома, ПГУ, книжным издательством "Наследие Полоцкой земли" является и НПИКМЗ. Сотрудники Краеведческого музея работали с учащимися полоцких школ и средне-специальных учебных заведений в течение всего года: выбирали темы, помогали с поиском материалов, подбирали литературу, проводили консультации. Заведующая музеем И.П.


У Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу.

24 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу. Выстаўка, як паведамлялася раней, прадстаўляе асабістыя рэчы пісьменніка, друкаваныя выданні, а таксама творы выяўленчага мастацтва, прысвечаныя яму, з фондаў Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа.


Князь, што людзям суды чыніў, князям гарады радзіў, а сам уночы ваўком рыскаў

Ужо не першы год у Краязнаўчым музеі для дзяцей 4-класаў праходзяць музейна-педагагічныя заняткі па тэме «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч». Пад гукі старадаўняй музыкі дзеці трапляюць у захапляльны свет жыцця аднаго з самых таямнічых князёў Полацкага княства. Наведвальнікі музея даведваюцца: чым праславіўся гэты князь, якія здзейсніў ваенныя паходы, як клапаціўся пра бяспеку сваёй Бацькаўшчыны.


Навуковая канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці"

28-29 кастрычніка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці". Ужо не першы раз у ёй прымалі ўдзел і супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. У гэтым годзе канферэнцыя была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Аляксеева, вядомага гісторыка і археолага.

Гэты навуковец прысвяціў Полаччыне многія свае працы і даследаванні.


На занятках у Краязнаўчым музеі

Насычаным выдаўся мінулы тыдзень для Краязнаўчага музея. Вучні полацкіх школ №№1, 16, 18, ПГГ №1 завіталі на чарговыя музейна-педагагічныя заняткі.

Вучні 3-х класаў на занятку "У краіне майстроў" даведаліся, якімі рамёствамі займаліся нашы продкі: як працуе ганчар, у чым заключаецца майстэрства каваля, чым займаюцца кравец і шавец. Дзецям цікава было атрымаць не толькі новыя веды, але і пагуляць з цацкай-свістулькай, паглядзець фільм пра сучасных полацкіх майстроў з Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур.


Без гісторыі няма сучаснасці

21 кастрычніка ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі–запаведніку адбыўся навукова-практычны семінар “Музей і дашкольныя ўстановы. Сучаснасць і перспектывы”. Прадстаўнікі аддзелаў народнай адукацыі Полацка і Наваполацка, загадчыкі і выхавацелі дзіцячых садоў, полацкія і віцебскія музейшчыкі сабраліся для абмеркавання вынікаў і далейшых перспектыў супрацоўніцтва. Для дзіцячых садоў г. Полацка супрацоўнікамі музеяў была распрацавана спецыяльная праграма па музейнай педагогіцы, якая з поспехам дзейнічае ўжо многа гадоў.


Новае паступленне ў фонды НПГКМЗ

Калекцыя друкаваных выданняў НПГКМЗ пастаянна папаўняецца. Нядаўна ў фонды Музея беларускага кнігадрукавання паступіла даволі значная калекцыя ў 74 прадметы. Гэта выданні 1920-1960 х гадоў, перададзеныя з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх кнігі тых аўтараў, якіх мы назыавем класікамі беларускай літаратуры: Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Эдзі Агняцвет, Паўлюка Труса і многіх іншых. Кнігі ўяўляюць цікавасць яшчэ і бібліятэчнымі штампамі, якія ў іх утрымліваюцца.


Документы расскажут

1917 год стал переворотным в истории Российской империи. Революционные события не обошли стороной и Полоцк. В городе образовались новые органы власти, во главе которых стали солдаты, рабочие и крестьяне. Одним из членов нового аппарата управления стал Григорий Михайлович Студенков-Корбан.

Григорий Михайлович родился в 1885 г. и в 17 лет начал трудовую деятельность, работал металлистом. После службы в армии Студенков с февраля 1917 г. по февраль 1921 г.


Краязнаўчы музей зноў сустракае сваіх сяброў

Ужо стала добрай традыцыяй для супрацоўнікаў Краязнаўчага музея з новага навучальнага года сустракаць на музейна-педагагічных занятках маленькіх палачан.


8 октября - открытие XXVIII концертного сезона

Открытие XXVIII концертного сезона состоится 8 октября на сцене знаменитого Софийского собора. Белорусский Государственный академический музыкальный театр, в лице ведущих белорусских солистов театра и оркестра, впервые выступит в Полоцком соборе.

В программе "По страницам классических оперетт" прозвучат знаменитые польки, лучшие арии из оперетт И. Штрауса («Летучая мышь», «Цыганский барон»), И. Кальмана («Сильва», «Принцесса цирка», «Фея карнавала»), Ф. Легара («Джудита», «Страна улыбок») и многие другие шедевры классической музыки.


Адбыліся Скарынаўскія чытанні ў Полацку.

9 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання - філіяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка - адбыліся "Скарынаўскія чытанні", прымеркаваныя да 20-годдзя музея.


Рыхтуемся да юбілею

9-10 верасня ў рамках святкавання 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання пройдзе навуковая канферэнцыя "Скарынаўскія чытанні". Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны тыя, хто стаяў ля вытокаў стварэння Музея: навукоўцы, мастакі, пісьменнікі, былыя супрацоўнікі. Да канферэнцыі таксама будзе падрыхтавана выстава "Ад старадрукаў да лаўрэатаў", на якой наведвальнікі змогуць пабачыць найбольш каштоўныя падарункі, атрыманыя музеем за апошнія гады.


У Краязнаўчым музеі г. Полацка адкрылася новая выстаўка

Полацкая зямля - адно з буйнейшых і самых ранніх ва Усходняй Еўропе дзяржаўных утварэнняў. Цэнтрам Полацкага княства-дзяржавы на працягу многіх стагоддзяў быў Полацк, які займаў зручнае геаграфічнае становішча. Горад быў размешчаны на берагах дзвюх рэк - Заходняй Дзвіны і Палаты. Праз іх праходзіў міжнародны гандлёвы шлях, які аб'ядноўваў краіны Поўдня і арабскага Усходу з гарадамі Паўночнай Русі і скандынаўскімі краінамі, а пазней - з нямецкімі ганзейскімі гарадамі Заходняй Еўропы.


І хобі, і карысць

Традыцыйна да Дня музеяў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік праводзіць акцыю "Упішы сябе ў гісторыю Полацка", прыняць удзел у якой могуць усе жадаючыя. Імя таго, хто перадасць у дар полацкім музеям цікавыя і рэдкія прадметы, сямейныя рэліквіі і іншыя унікальныя рэчы, будзе занесена ў Кнігу ганаровых дарыцеляў і застанецца ў "аналах гісторыі" г. Полацка.

Сёлета колькасць удзельнікаў акцыі павялічылася.


История Полоцка в камне и металле

С 18 по 21 мая сотрудниками Краеведческого музея были проведены музейно-педагогические занятия по теме «История Полоцка в камне и металле». Учащиеся 3-х классов познакомились с памятниками центральной части города. Удивление и восхищение у детей вызвали сведения о том, как устанавливали памятники, кто их автор и из каких материалов они сделаны. Во время занятий ребята делились впечатлениями о красоте мемориалов, высказывали свои предложения, какие ещё памятные знаки могут украсить наш город.


Па якіх законах жылі нашы продкі

На працягу тыдня ў Краязнаўчым музеі праходзілі музейна-педагагічныя заняткі на тэму "Па якіх законах жылі нашы продкі". Навучэнцы сярэдніх школ г. Полацка даведаліся пра дзейнасць законаў прыроды і першых чалавечых законаў - 10 запаведзяў. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй беларускага права: успомнілі пра дзяржаўны лад старажытнага Полацка, даведаліся пра асаблівае прававое становішча палачан у складзе Вялікага княства Літоўскага. Прынцыпы сярэднявечнага самакіравання дзеці спасцігалі на практыцы падчас гульні ў выбары ў полацкі магістрат.