Падарожжа ў часе

10 снежня новага 2010 года ў рамках музейна-педагагічнай праграмы для дарослых прайшоў чарговы занятак, прысвечаны абаронцам Полацкай зямлі і вайне з крыжакамі. Заслужаная ўвага была нададзена такім знакамітым гістарычным асобам, як полацкі князь Валодша, князі Вітаўт і Ягайла - пераможцы ў бітве пад Грунвальдам. Яшчэ раз наведвальнікі музея мелі магчымасць здзейсніць сапраўднае падарожжа ў часе і апынуцца ў самым цэнтры гістарычных падзей XIII-XVI стст.

Задавальненне і глыбокія ўражанні застануцца ў памяці наведвальнікаў, пэўна, на доўгі час, а можа, і назаўсёды.

2172