Па шляху “з варагаў у грэкі”

Ці даўно вы падарожнічалі ў заморскія краіны, перажывалі ўражанні далёкіх вандровак? Вучням полацкіх школ за новымі ўражаннямі не прыйшлося далёка хадзіць. Іх яны атрымалі на чарговым музейным занятку “Па шляху “з варагаў у грэкі” у Краязнаўчым музеі.

Спачатку маленькім падарожнікам прыйшлося вывучыць маршрут, потым – скласці карту старажытнага гандлёвага шляху. Юныя купцы некалькімі спосабамі пераадольвалі волакі, каб даставіць тавар своечасова. Нарэшце дзеці пагулялі ў старажытны рынак: ператварыліся ў гандляроў і прадавалі свае тавары. У вітрынах яны пабачылі прывазныя прадметы, знойдзенныя археолагамі ў Полацку: самшытавыя грабеньчыкі, бурштын, шалупінку грэцкага арэха, фрагменты шкляных бранзалетаў, арабскія дырхемы, ракавінкі каўры. Пакідаючы музей, дзецям удалося паглядзець на фрагмент Каз’янкаўскага скарбу і дакрануцца да каменнага волакавага крыжа. Кожны пайшоў са сваімі незабыўнымі ўражаннямі.

2406