Заняткі "У абарону сваёй зямлі" ў Краязнаўчым музеі

На працягу двух тыдняў у залах Краязнаўчага музея праходзілі заняткі “У абарону сваёй зямлі”. Вучням чацвёртых класаў было прапанавана здзейсніць падарожжа ў мінулае старажытнага Полацка, каб даведацца, як нашы продкі баранілі родныя землі ў розныя часы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі “пазнаёміліся” з князем Уладзімірам Полацкім, у гады праўлення якога пачалася барацьба з крыжакамі; высветлілі, чаму Верхні замак быў абраны для пабудовы полацкай крэпасці, і разабралі яе канструкцыйныя часткі. Дзякуючы музейнай экспазіцыі, навуцэнцы змаглі скласці ўяўленне пра знешні выгляд і ўзбраенне ваяроў Полацкага княства, часоў нападзення Напалеона на Расію і ў гады Першай сусветнай вайны.

Спадзяемся, што новыя веды, добры настрой, а таксама пачуццё павагі да тых, хто ахвяраваў сваім жыццём за мір на Полацкай зямлі, сталі здабыткам для вучняў, якія прыйшлі на заняткі ў Краязнаўчы музей.

894