«Запрашаю ў хату!»

На працягу двух тыдняў выхаванцы полацкіх дзіцячых садкоў наведвалі Краязнаўчы музей і пабывалі на музейна-педагагічным занятку "У гасцях у цёткі Алены". У этнаграфічнай зале дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі побыту нашых продкаў. Садкоўцы з цікавасцю слухалі, як звычайны павук мог «дапамагчы» ў выбары месца для будаўніцтва хаты, якое прызначэнне было ў кісялёўкі і як прыходзілася працаваць, каб паесці кашы з маслам. У канцы занятку ветлівая гаспадыня хаткі частавала сваіх маленькіх гасцей цёплым хлебам з печы.

 «Запрашаю ў хату!. Краязнаўчы музей Полацка. г. Полацк, 2018 г.
725