Мова, пявучая родная мова...

У гэтым годзе да Міжнароднага дня роднай мовы ў Краязнаўчым музеі Полацка прайшло 2 музейна-педагагічных занятка, на якіх прысутнічалі навучэнцы каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава". Супрацоўнікі музея абралі тэмы, прысвечаныя полацкім майстрам мастацкага слова, якія былі ўдастоены звання "Ганаровы грамадзянін горада Полацка". Так, з будучымі настаўнікамі замежнай мовы цэлую гадзіну вялася гутарка пра знакамітага палачаніна, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Алеся Савіцкага. Прысутныя глядзелі фільм-партрэт, слухалі ўрыўкі з яго твораў, размаўлялі пра месца беларускай мовы ў нашым паўсядзённым жыцці. З будучымі выхавальніцамі дзіцячых садкоў загадчык музея Ірына Воднева вяла гутарку пра выбітную полацкую паэтку Надзею Салодкую. Дзяўчаты чыталі яе вершы і складалі партрэт полацкага аўтара кніг паэзіі. З вялікім задавальненнем і гонарам навучэнцы полацкага каледжа глядзелі ўрыўкі з фільма пра Надзеі Стэфанаўну і слухалі песні на словы Н.С. Салодкай у выкананні вядомых беларускіх спевакоў Пятра Ялфімава, Ірыны Дарафеевай, Ірыны Афанасьевай. На памяць кожны з прысутных узяў з сабой невялікую лістоўку з вершам на роднай мове.

737