Краязнаўчы музей Полацка рыхтуе новую выставу


Краязнаўчы музей Полацка рыхтуе новую выставу "Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка". На ёй будуць прадстаўлены цікавыя і рэдкія прадметы археалогіі з фондаў НПГКМЗ, некаторыя з якіх будуць выстаўляцца ўпершыню. Наведвальнікаў чакаюць “сустрэчы” з даследчыкамі полацкай даўніны, якія з рыдлёўкай у руках “прайшлі” праз стагоддзі і метры глебы да новых адкрыццяў у гісторыі самага старажытнага горада Беларусі.

Выстава пачне працаваць з 1 верасня 2018 г.



Археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам Сяргея Тарасава на Верхнім замку ў 1993 г.
Археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам Сяргея Тарасава на Верхнім замку ў 1993 г.
Прадметы з калекцыі археалогіі з музейнага збору НПГКМЗ