Тачыла Уладзімір Сцяпанавіч (1950 г.н.)



Тачыла Уладзімір Сцяпанавіч (1950 г. н.)
Нарадзіўся на Полаччыне. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ў 1978 г., Мінскую вышэйшую партыйную школу ў 1988 г., Міжнародны інстытут менеджменту ў 1997 г. З 1974 г. — старшы інжынер, начальнік механізаванага атрада Полацкага раённага аб'яднання «Сельгастэхніка». Працаваў інструктарам, загадчыкам аддзела, другім сакратаром Полацкага райкама КПБ. З 1993 г. — намеснік, з 1998 г. — першы намеснік старшыні, з 1999 па 2011 г. — старшыня Полацкага гарвыканкама. Пасля выхаду на пенсію пражывае ў Полацку.
Узнагароджаны знакам «За заслугі перад Полацкам».
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2010 г.


Падчас ускладання кветак да помніка героям-вызваліцелям Полацка. 1999
Падчас ускладання кветак да помніка героям-вызваліцелям Полацка. 1999


На свяце горада. 2005
На свяце горада. 2005


На свяце горада. 2006
На свяце горада. 2006


Падчас навукова-практычнай канферэнцыі ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага. 2006
Падчас навукова-практычнай канферэнцыі ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага. 2006


Падчас уручэння сцяга горада Полацка ўдзельнікам экспедыцыі «Марманск-Уладзівасток». 2008
Падчас уручэння сцяга горада Полацка ўдзельнікам экспедыцыі «Марманск-Уладзівасток». 2008


На Дне беларускага пісьменства ў горадзе Барысаве. 2008
На Дне беларускага пісьменства ў горадзе Барысаве. 2008


Падчас адкрыцця помніка сярэднявечнаму студэнту ў дворыку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2010
Падчас адкрыцця помніка сярэднявечнаму студэнту ў дворыку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2010


Падчас прысваення звання Ганаровага грамадзяніна горада Полацка. 2010
Падчас прысваення звання Ганаровага грамадзяніна горада Полацка. 2010


Падчас цырымоніі ўзнагораджання на ІІІ адкрытым турніры па боксу сярод юнакоў. 2015
Падчас цырымоніі ўзнагораджання на ІІІ адкрытым турніры па боксу сярод юнакоў. 2015