Да 100-гадовага юбілею Ганаровага грамадзяніна горада Полацка П.К. Пацэя

26 ліпеня 2018 г. споўнілася 100 год з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Пятра Купрыянавіча Пацэя. Да юбілею ў Краязнаўчым музеі прайшла вечарына памяці, якую арганізавалі супрацоўнікі музея сумесна з выкладчыкамі Полацкага педагагічнага каледжа, дырэктарам якога з 1962 па 1978 г. з’яўляўся юбіляр.
У зале, прысвечанай Ганаровым грамадзянам Полацка, сабралося каля 30 чалавек, сярод якіх былі родны сын Уладзімір Пятровіч, пляменніца Ірына Аляксандраўна, унучка Аляксандра Анатольеўна, а таксама былыя вучні і калегі. У гонар юбіляра гучала шмат цёплых слоў. Родныя распавядалі пра адносіны Пятра Купрыянавіча да сваёй жонкі і дзяцей, пра ўтульную атмасферу ў сям’і. А прысутныя на мерапрыемстве педагогі шмат гаварылі пра тое, як Пётр Купрыянавіч умела кіраваў калектывам, даваў дзейсныя парады і заўсёды паважліва ставіўся да кожнага чалавека, не гледзячы на сваю пасаду.
У дар музею Уладзімір Пятровіч Пацэй перадаў вялікую калекцыю асабістых дакументаў і фотаздымкаў, якія ў хуткім часе папоўняць музейны збор НПГКМЗ.

662