Урачыстае адкрыццё выстаўкі да 100-гадовага юбілея полацкай газеты

Роўна 100 год таму, 17 красавіка 1917 года, выйшаў першы нумар полацкай газеты "Революционный голос". За цэлае стагоддзе адбылося шмат зменаў у жыцці як самаго выдання, так і Полацкага краю, пра які на газетных старонках заўсёды змяшчалі самыя свежыя і дасканалыя навіны.
Пра лёс карэспандэнтаў полацкай газеты, пра асаблівасці зместу і многае іншае можна было пачуць на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі, прысвечанай гісторыі аднаго са старэйшых выданняў Беларусі. У невялікай зале Краязнаўчага музея Полацка сабралося болей за 70 чалавек. Гэта была моладзь і людзі сталага ўзросту, прафесійныя і пачынаючыя журналісты, тыя, хто цікавіцца газетнай справай нашага рэгіёну. Сябры і пастаянныя чытачы полацкай газеты выказалі шмат цёплых слоў у адрас карэспандэнтаў, якія сталі ганаровымі гасцямі імпрэзы.
Напрыканцы мерапрыемства рэдакцыі "Полацкага весніка" пажадалі не толькі памятаць пра сваё мінулае, але і глядзець наперад, будаваць новыя планы, каб наша газета заставалася для чытача заўсёды цікавай і непаўторнай.
535