Выстаўка «Хутка ў нумар» (да 100-годдзя полацкай газеты)


 Выстаўка «Хутка ў нумар» (да 100-годдзя полацкай газеты). Краеведческий музей, Полоцк, 2017г.


Роўна 100 год таму, у красавіку 1917 г., у Полацку выйшаў першы нумар газеты, якая існуе па сённяшні дзень. На працягу цэлага стагоддзя яна не раз мяняла сваю назву. Рэдакцыяй, у склад якой уваходзілі як прафесіяналы, так і тыя, хто не меў журналісцкай адукацыі, кіравалі розныя людзі. Але галоўнае, што ва ўсе часы адрознівала полацкую газету ад іншых - гэта аператыўнасць, інфарматыўнасць і любоў да роднай Полаччыны.
Пра яе супрацоўнікаў, асаблівасці некаторых гістарычных перыядаў, вядомых беларускіх пісьменнікаў і журналістаў, якія пачыналі свой творчы шлях у Полацку, і многае іншае распавядае новая выстаўка "Хутка ў нумар".
На выстаўцы можна паслухаць успаміны былых карэспандэнтаў газеты 1950-1970-х гг., убачыць прадметы з асабістай калекцыі полацкага фоталетапісца К.В. Жарнасека, а таксама паспрабаваць самім звярстаць газетную старонку.