Памяці Ганаровых грамадзян Пятра Купрыянавіча Пацэя і Мікалая Макаравіча Пятрэнкі


У 2017 г. спаўняецца 20 год з дня смерці Ганаровых грамадзян, Заслужаных настаўнікаў БССР, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны П.К. Пацэя і М.М. Пятрэнкі. Новая экспазіцыя Краязнаўчага музея, якая распавядае пра Ганаровых грамадзян горада Полацка, стала месцам правядзення вечарыны памяці, прысвечанай былым выкладчыкам Полацкага педвучылішча. Яна была арганізавана і праведзена пры ўдзеле навучэнцаў каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава", якія ў гэтым месяцы на базе музея праходзяць тэхналагічную практыку. Пры падрыхтоўцы сцэнарыя мерапрыемства былі выкарыстаны матэрыялы з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Музея гісторыі каледжа, а таксама новыя дакументы і фотаздымкі, нядаўна перададзеныя сынам П.К. Пацэя Уладзімірам Пятровічам. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што аповед пра былых выкладчыкаў установы выкліча пачуццё гонару і павагі да таго месца, дзе вучацца сённяшнія практыканты.



Вечарына памяці Ганаровых грамадзян Полацка П.К. Пацэя і М.М. Пятрэнкі ў Краязнаўчым музеі Полацка
Вечарына памяці Ганаровых грамадзян Полацка П.К. Пацэя і М.М. Пятрэнкі ў Краязнаўчым музеі Полацка
Вечарына памяці Ганаровых грамадзян Полацка П.К. Пацэя і М.М. Пятрэнкі ў Краязнаўчым музеі Полацка