Пра адкрыццё новай выстаўкі "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка" распавядае "ХИМИК.info"


Яшчэ напярэдадні ўрачыстага адкрыцця выстаўкі "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка" журналіст інфармацыйнага праекта "ХИМИК.info" па запрашэнню навуковых супрацоўнікаў завітала ў Краязнаўчы музей. Ганна Шэлепава адзначыла, што матэрыял з'явіцца на сайце, калі выстаўка афіцыйна будзе адкрыта. 28 снежня журналіст прысутнічала на ўрачыстым мерапрыемстве. Запіс інтэрв'ю, фотаздымкі, гутаркі - час бег вельмі хутка, а паспець хацелася шмат чаго. Ужо пасля было выказана задавальненне ўбачаным і пачутым, і як вынік - яркае паведамленне ў інтэрнэце: «Открылась выставка «Почётные граждане Полоцка». Супрацоўнікі Краязнаўчага музея выказваюць самыя цёплыя словы ўдзячнасці аўтару артыкула і спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва.