Фільмы пра Ганаровых палачан сталі лаўрэатамі конкурсу "Я снимаю кино"

17 снежня 2016 г. былі падведзены вынікі ІІІ конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча “Я снимаю кино”. Лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі "1155-годдзю Полацка прысвячаецца..." стаў цыкл дакументальных фільмаў "Палачане", створаных загадчыкам Краязнаўчага музея Водневай І.П. і начальнікам цэха № 4 ВА “Полацк-Шкловалакно” Карэйшам А.Л. Фільмы, якія распавядаюць пра лёс завадчан, што носяць званне “Ганаровы грамадзянін горада Полацка”, паклалі пачатак цікаваму сумеснаму праекту, які стане інтэрактыўнай часткай новай стацыянарнай экспазіцыі, створанай да 90-годдзя Краязнаўчага музея Полацка.

619