Праграма “Ночы музеяў - 2016” у Полацку. Са зменамі


Праграма “Ночы музеяў - 2016” у Полацку



Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 21 мая да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Гасцей музейнай ночы, якая працягнецца да 23.00, чакае праграма “НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ”, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, музейны квэст, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

“НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ”
Дзіцячы музей
вул. Ніжне-Пакроўская, 46
“Раз, два, три, четыре, пять…так ли просто сосчитать?”
Забаўляльная арыфметыка для дзяцей і іх бацькоў
11.00;
14.00
Музей баявой славы
вул. Тусналобавай-Марчанка, 1
“Цана акупацыі”
Музейны вечар
16.00
Прыродна-экалагічны музей
вул. Ф. Скарыны, 21
Паказ мультфільмаў, прысвечаных гісторыі грошай 17.00
Краязнаўчы музей
вул. Ніжне-Пакроўская, 11
“Money манія”
Музейны квэст
17.00-
22.00
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
вул. Войкава, 1
Вечарына “Як у хаце пры лучыне дзеўкі грошы палічылі...”
(прыказкі і прымаўкі, варожбы, замовы, абрады, прыпеўкі)
18.00
Музей беларускага кнігадрукавання
вул. Ніжне-Пакроўская, 22
“Книга сия куплена...”: кніжная культура праз прызму грашовых адносін
Аўтарская экскурсія. Папярэдні продаж білетаў у касе Музея беларускага кнігадрукавання
Кошт – 50 000 для дарослых, 25 000 для дзяцей
18.00;
19.00
Дзіцячы музей
вул. Ніжне-Пакроўская, 46
“Па слядах капітана Врунгеля”
Гульня-падарожжа
18.00;
19.00;
20.00
Мастацкая галерэя
вул. Стралецкая, 4А-4
«Сустрэчы ля раяля»
Канцэрт настаўнікаў і навучэнцаў Наваполацкага музычнага каледжа. Салісты Наталля Сакалоўская (вакал) і Валянцін Юхневіч (труба)
18.00
Дворык Доміка Пятра I
вул. Ніжне-Пакроўская, 33
“Грошы на бочку”
Манетны атракцыён
19.00-
22.00
Прыродна-экалагічны музей
вул. Ф. Скарыны, 21
Выступленне музычнага гурта “t-U.bus” 19.00
Музей беларускага кнігадрукавання
вул. Ніжне-Пакроўская, 22
Музейны кінасеанс Дэманстрацыя камедыі
“На спіне ў чорнага ката” (Беларусьфільм, 2008)
20.00
Канцэртная зала
Сафійскага сабора
вул. Замкавая, 1
“Жывая музыка экрана”:
папулярныя мелодыі і музыка з кінафільмаў
Салісты Ксенія Пагарэлая (арган), Вікторыя Бабенка (скрыпка), Тамара Калена (віяланчэль), Валянцін Юхневіч (труба)
Цана білета: 50 000 руб.
22.00



У музеях запаведніка працуюць выстаўкі
Праект “Цытатнік”: вядомыя людзі свету пра грошы

Жывапіс Мікалая Бушчыка
Мастацкая галерэя
вул. Стралецкая, 4А-4
“Манетнае сузор’е Беларусі”
(памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь)
Краязнаўчы музей
вул. Ніжне-Пакроўская, 11
"Лялька: абярог, гульня, памяць"
(з калекцыі клуба фальклорнай і народнай лялькі “Папараць-кветка”)
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
вул. Войкава, 1
“Флора і фаўна на банкнотах і манетах краін свету” Прыродна-экалагічны музей
вул. Ф. Скарыны, 21
“Краіна Беларусь на грашовых купюрах” Музей беларускага кнігадрукавання
вул. Ніжне-Пакроўская, 22

18 і 21 мая ў музеях праводзіцца бяспройгрышная латарэя

Гасцей музейнай ночы будуць чакаць таксама музейнае кафэ і сувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

З 17.00 да 23.00 — уваход у музеі
дзецям — бясплатна
дарослым – па льготнаму білету

*У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт зноў выступае партнёрам музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. 21 мая Вас чакаюць на начных экскурсіях-квэстах “Сакрэты мудрага старца” з магчымасцю наведаць старажытныя падзямеллі езуіцкага калегіума, прыняць удзел у пошуку старадаўняга рэцэпта шакаладу і ў яго дэгустацыі!

Пачатак экскурсій у 20.00, 21.00, 22.00, 23.00

Папярэдні продаж білетаў у касах Сафійскага сабора, Прыродна-экалагічнага музея, Музея беларускага кнігадрукавання
Кошт – 60 000 для дарослых, 30 000 для дзяцей
Колькасць білетаў абмежавана. Спяшайцеся!