Легенды і быль аб Усяславе Чарадзеі

Чаму полацкі князь Усяслаў увайшоў у гісторыю як мудры правіцель і адважны воін? За якія незвычайныя здольнасці быў празваны Чарадзеем? Што данеслі да нас старажытныя паданні пра гэтага загадкавага чалавека? На ўсе пытанні знайшлі адказы вучні чацвёртых класаў на музейна-педагагічных занятках «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч».

Акрамя таго, маленькія палачане атрымалі магчымасць дакрануцца да мінулага: патрымаць у руках старажытную плінфу, з якой быў пабудаваны самы знакаміты ў Беларусі храм, прымерыць на сябе ўпрыгажэнні, якія шмат стагоддзяў назад насілі нашы продкі.

Напрыканцы заняткаў школьнікі старанна «выпраўлялі» памылкі на старонках летапісу і з захапленнем гулялі ў «полацкае веча».

699