Удзел супрацоўнікаў музея-запаведніка ў міжнароднай канферэнцыі

5 лістапада 2015 г. супрацоўнікі НПГКМЗ прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 170-годдзю з дня нараджэння М.Я. Нікіфароўскага. У канферэнцыі, арганізаванай Віцебскай абласной бібліятэкай, Віцебскім дзяржаўным універсітэтам і Віцебскім абласным музеем, прынялі ўдзел болей за 50 спецыялістаў з розных рэгіёнаў як нашай краіны, так і Расіі. Шмат увагі надавалася вывучэнню этнаграфічнай спадчыны вядомага беларускага даследчыка, а таксама выкарыстанню краязнаўчых матэрыялаў у рабоце ўстаноў адукацыі і культуры. У рабоце секцыі "Культурна-адукацыйныя ўстановы ў сістэме сучаснага краязнаўства" быў прадстаўлены даклад, падрыхтаваны Водневай І.П. і Смірновай Т.Р., аб выкарыстанні калекцыі музейных прадметаў па тэме "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка" пры фарміраванні грамадзянскай пазіцыі асобы ў працэсе музейнай камунікацыі.

626