КЛЁВая "Ноч МУЗЕЯЎ"

Запрашаем усіх жадаючых 16 мая 2015 г. прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць на пляцоўцы выстаўкі "З гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне" падчас акцыі “Ноч музеяў”. З 17-00 да 19-00 для самых зацікаўленых у Краязнаўчым музеі будуць праводзіцца віктарыны і конкурсы. У 19-00 будзе арганізавана сустрэча з выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, апантаным рыбаком Уладзімірам Лобачам. У 20-00 сваімі сакрэтамі лоўлі шчупака на спінінг падзеліцца полацкі рыбак Аляксей Кушнірэнка. А ў 21-30 вас чакае вячэрняя кіназала.

651