У Краязнаўчым музеі адкрылася новая выстаўка

29 красавіка 2015 года ў Краязнаўчы музей г. Полацка адкрылася новая выстаўка "З гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне".

З даўніх часоў людзі на Беларусі займаліся рыбалоўствам. Лоўля рыбы дапамагала нашым продкам не толькі прыемна бавіць вольны час, але і штодзённа забяспечвала іх неабходнымі прадуктамі да стала. За сотні гадоў беларусы зведалі сакрэты паспяховай лоўлі, навучыліся рабіць рыбалоўныя снасці, гатаваць і захоўваць рыбу на запас. Пра ўсё гэта сёння лепш за ўсіх ведаюць на Браслаўшчане, у самым азёрным краі на Беларусі.
Упершыню ў Полацку прадстаўлена болей за 100 прадметаў з фондаў Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і прыватных асоб.
Для груп наведвальнікаў рознага ўзросту музейнымі супрацоўнікамі падрыхтаваны тэматычная эксурсія і музейны занятак.
Выстаўка будзе працаваць да канца верасня.

782