Навукоўцы з Полацка на канферэнцыі "Віцебскія старажытнасці"

23-24 кастрычніка 2014 г. у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылася VI навукова-практычная канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці", у якой прынялі ўдзел 40 навукоўцаў з нашай краіны, а таксама даследчыкі гісторыі беларускай зямлі з Расіі, Польшчы, Латвіі, ЗША. У сваіх выступленнях яны агучылі звесткі, якія непасрэдна закранаюць гістарычнае мінулае Віцебшчыны. Даклады супрацоўнікаў НПГКМЗ Водневай І.П., Магалінскага І.У. і Салаўёва А.А. датычыліся асобных момантаў гісторыі і археалогіі горада Полацка.

На працягу 2-х дзён удзельнікі канферэнцыі дзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў у галіне гісторыі, археалогіі, музеязнаўства, абмяркоўвалі планы далейшага супрацоўніцтва.

814