Супрацоўнікі Краязнаўчага музея на справаздачнай канферэнцыі НПГКМЗ

20-21 лютага бягучага года ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылася справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў запаведніка ў 2013 г. Сваю справаздачу перад калегамі прадставілі і супрацоўнікі Краязнаўчага музея.

"Да пытання аб дзейнасці пачатковых навучальных устаноў г. Полацка ў пачатку ХХ ст. Полацкае гарадское 4-класнае вучылішча" звярнулася ў сваім дакладзе загадчык музея І.П. Воднева. Навуковая работа прысвечана вывучэнню гісторыі Полацкага вышэйшага імя Вітгенштэйна пачатковага вучылішча, якое дзейнічала ў 1900-1918 гг.

З дакладам "Начальные и средние учебные заведения г. Полоцка в 1918–1923 гг." у рабоце штогадовай канферэнцыі ўпершыню прыняла ўдзел старшы навуковы супрацоўнік М.М. Аніськовіч, якая прысвяціла работу вывучэнню стану навучальных устаноў і настаўніцкіх кадраў у паслярэвалюцыйны час.

Справаздачу супрацоўнікаў Краязнаўчага музея завершыла вядучы навуковы супрацоўнік С.В. Гаўрылава, закрануўшы пытанні развіцця асобных галін народнай гаспадаркі Полацка пасля Вялікай Айчыннай вайны ў дакладзе "Асноўныя кірункі аднаўлення і развіцця г. Полацка ў 1944–1954 гг. Ахова здароўя, адукацыя, культура, фізкультура і спорт".

704