Музей і школа

21 студзеня 2014 г. на базе Ветрынскай СШ імя Д.В. Цябута адбылася метадычная нарада настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства па тэме “Арганізацыя вынаходніцка-даследчай дзейнасці ў школе сродкамі музейнай педагогікі і краязнаўства”. З дакладам “Роля музея ў фарміраванні і развіцці адукацыйнай прасторы ў школе” на ім выступіла загадчык Краязнаўчага музея, філіяла НПГКМЗ, І.П. Воднева. Падчас сустрэчы настаўнікаў, метадыстаў, музейшчыкаў і выкладчыкаў ПДУ абмяркоўваліся пытанні развіцця музейнай справы на прыкладзе школьных музеяў, вызначаліся асноўныя накірункі іх дзейнасці ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў, вялася гутарка пра стан краязнаўства на Полаччыне і ўдзел падрастаючага пакалення ў вывучэнні гістарычнай спадчыны роднага краю. Для ўдзельнікаў мерапрыемства было арганізавана некалькі экскурсій па музеі Ветрынскай СШ з удзелам членаў актыву.

817