Гістарычныя постаці Полацкай зямлі

Наведваючы кожны месяц заняткі ў розных музеях Полацка, вучні 4-х класаў знаёмяцца з самымі яскравымі асобамі полацкай гісторыі.

На працягу гэтага тыдня ў Краязнаўчым музеі праходзілі музейна-педагагічныя заняткі пад назвай "Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч”. Чацвёртакласнікі даведаліся аб жыцці і дзейнасці славутага полацкага валадара. Дзяцей уразіла легенда аб загадкавым нараджэнні князя-чарадзея. Школьнікі ўважліва разглядалі ў вітрынах музея баявыя сякеры і каменныя ядры, кальчугу і кірасы, з захапленнем трымалі ў руках сапраўдную плінфу Сафійскага сабора.

Напрыканцы занятка, адказваючы на пытанні, маленькія наведвальнікі пабылі ў ролі ўдзельнікаў старажытнага полацкага веча.

894