Адкуль Ганчароў? З "Краіны майстроў"!

Кавалёў, Краўцоў, Ганчароў. Такія звыклыя нам прозвішчы. Але далёка не кожны здагадаецца, што хаваецца за кожным з іх. Карані гэтых слоў знаходзяцца ў далёкім мінулым, у старажытных рамёствах, якімі займаліся нашы продкі стагоддзі назад.

Сакрэты старажытных рамеснікаў-палачан раскрылі перад сучаснымі школьнікамі супрацоўнікі Краязнаўчага музея. Адправіцца на кірмаш у сярэднявечны Полацк, пагуляць з глінянай свістулькай, зрабіць сваімі рукамі ляльку з нітак, паглядзець відэафільм пра сучасных полацкіх майстроў – дзе яшчэ трэцякласнікі змогуць зрабіць гэта, як не на музейна-педагагічным занятку “У краіне майстроў”, які праходзіць на гэтым тыдні ў старэйшым музеі Полацка. Цяпер маленькія наведвальнікі могуць растлумачыць, адкуль з’явіліся згаданыя прозвішчы, і расказаць, дзе палачане бралі посуд і абутак у часы, калі не было фабрык і заводаў.

808