З павагай да мінулага

Па праспекце Францыска Скарыны з задавальненнем гуляюць палачане і госці горада. Цёплымі майскімі днямі тут можна сустрэць маладых матуль, сталых людзей, студэнтаў. Здаецца, усё тут знаёмае і звыклае: плошчы, будынкі, помнікі… Менавіта пра апошнія і ішла гаворка на музейна-педагагічных занятках “Мемарыяльныя помнікі Полацка”. Вучні трэціх класаў, гуляючы па праспекце ад плошчы Свабоды да плошчы Францыска Скарыны, пазнаёміліся з гісторыяй некаторых полацкіх помнікаў. Дзеці даведаліся, якой была галоўная плошча горада пасля Вялікай Айчыннай вайны, чаму ў горадзе з’явіліся тыя ці іншыя памятныя знакі, як змяняўся знешні выгляд асобных помнікаў на працягу часу. Акрамя таго, музейны педагог яшчэ раз напомніў і растумачыў маленькім палачанам, як трэба адносіцца да помнікаў горада і якое вялікае значэнне яны маюць для гісторыі .

265